Так назывыецца курс, які для ВУЗВ правядзе гісторык і тэлежурналіст Аляксей Кайрыс.
Шматлікія значныя моманты з гісторыі Беларусі савецкія гісторыі, пад ціскам пануючай камуністычнай ідэалогіі, вымушаны былі замоўчваць або падаваць у негатыўнай афарбоўцы.
Калі Беларусь стала незалежнай – гістарычная навука зазіхацела нацыянальнымі фарбамі, а яе даследчыкі выявілі шмат белых плямаў у дадзенай навуцы.
З гэтага курсу вы даведаецеся пра галоўныя гістарычныя падзеі з беларускай гісторыі, больш глыбока пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі, якія ўплывалі сваёй дзейнасцю на развіццё будучыні і пакінулі ў гісторыі свой значны след.
Пасля ўдзелу ў курсе тыя, хто ніколі не цікавіўся айчыннай гісторыяй – атрымаюць новыя веды ў гэтай галіне, а хто раней цікавіўся гісторыяй Беларусі – пашырыць свае пазнанні ў гэтай дысцыпліне.
Заняткі ў межах курса будуць праходзіць па серадах а 18 гадзіне.
Калі?
1 занятак: 3 сакавіка. 18:00-19:30 Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына.
2 занятак: 10 сакавіка. 18:00-19:30 Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: ад 1917 да 1970-х.
3 занятак 31 сакавіка. 18:00-19:30 Праект «Беларусізацыя» у БССР: прычыны стварэння, згортвання і паследствы.
4 занятак 7 красавіка. 18:00-19:30 Беларуская мова: яе карані і лёс у беларускай гісторыі.
5-6 заняткі 14, 21 красавіка 18:00-19:30 Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя дзвюх самых буйных канфесій на беларускіх землях за апошняю тысячу год.
7 занятак 29 красавіка 18:00-19:30 Гродна – горад-помнік. Віртуальны шпацыр па самых значных і цікавых месцах у Горадні.
Хто праводзіць?
Аляксей Кайрыс,- двойчы магістр гістарычных навук (Горадня – 2017 г.), Варшава (2020 г.), аспірант кафедры гісторыі Беларусі і дапаўняльных гістарычных дысцыплін ГрДУ ім. Я. Купалы, даследуе тэму паўстання 1863-1864 гг., асобу К. Каліноўскага і ўплыў ягонай дзейнасці на беларускае грамадства. Больш за 5 год працуе тэлежурналістам.
Каб далучыцца да курса, запоўніце, калі ласка, кароткую апытанку па гэтай спасылцы (націсніце на слова спасылцы).
Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.
Заняткі універсітэта даступныя і для людзей іншых пакаленняў.
Віртуальны ўніверсітэт заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.
У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.
16 лютага 2021