Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Запрашаем на аўтарскі курс вядомага беларускага фатографа Сяргея Banifacyj Марозава!
Пасля курса вы зможаце значна палепшыць якасць вашых фотаздымкаў – як тэхнічную, так і ў плане перадачы сэнсаў, якія спрабуеце закласці ў фотаздымак.
У курсе выкарыстоўваецца агромістая колькасць фотаздымкаў для прыкладаў і нагляднасці, 99% якіх – аўтарскія.
На занятках вы будзеце не толькі пасіўнымі слухачамі, але зможаце аналізаваць прыклады добрых (і не вельмі:) фота разам з выкладчыкам і іншымі курсантамі.
Заняткі адбудуцца 8, 9, 16 снежня.
Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варашаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.
Мова: руская.
Зарэгістравацца на заняткі можна, націснуўшы на тыя заняткі, якія вы плануеце наведаць. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Пра выкладчыка:

Сяргей Banifacyj Марозаў
Мае больш за 20 гадоў досведу ў фота- і відэаздымках.
Аўтар 50 персанальных фотавыстаў.
Суаўтар (як фатограф) больш за 10 кніг на навуковыя, карпаратыўныя, адукацыйныя і турыстычныя тэмы.
Выкладае фатаграфію амаль 15 гадоў прыватна (у тым ліку 10 гадоў ва ўніверсітэце на кафедры журналістыкі).

11 лістапада 2025