Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Якім чынам можна інвеставаць у здароўе, якія сімптомы першыя сведчаць аб тым, што жанчына ўваходзіць у сталы ўзрост — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі і ўдзельніцы першай лекцыі на курсе “Здароўе 55+: клопат пра сябе і сваіх блізкіх”.

Курс распрацаваны Аленай Гадалавай, спецыялісткай па працы з людзьмі сталага ўзросту, і дактарамі Ірынай і Андрэем Шніпавымі. 

Усе 6 распрацаваных імі лекцый прысвечаныя медыцыне для людзей сталага ўзросту ды ўтрымліваюць багата парадаў, як захаваць здароўе жанчын і мужчын.

Мы сабралі Топ-5 цікавых фактаў з двух першых сустрэч пра агульную прафілактыку і жаночае здароўе, нейрагімнастыку і здаровы сон:

  • Паводле новай класіфікацыі Усясветнай арганізацыі здароўя малады ўзрост зараз пачынаецца з 18 год і працягваецца да 44 год, сярэдні ўзрост — ад 45 да 59 год, сталы ўзрост — ад 60 і да 74 год, састарэлы – 75-90, а вышэй за 90 – доўгажыхары.
  • Існуе два тыпу сну: павольны і хуткі. Павольны сон складае 75%, а хуткі — 25 %. Пад час павольнага сну мы абнаўляемся фізічна, а пад час хуткага — эмацыйна.
  • Сталенне нашага арганізма пачынаецца з памяншэння альбо павялічвання колькасці пэўных гармонаў. Першы гармон, колькасць якога змяншаецца ў жанчын, гэта прагестэрон.
  • Кагнітыўная гімнастыка — гэта спецыяльныя практыкаванні, якія не патрабуюць фізічных намаганняў і дапамагаюць захаваць гнуткасць розуму.
  • Па апошніх даследаваннях, мазжачок адказвае не толькі за раўнавагу і каардынацыю, але таксама за кагнітыўныя функцыі ў нашым арганізме.

Больш парад аб тым, як захаваць здароўе, як выконваць кагнітыўную гімнастыку і арганізаваць здаровы сон, вы знойдзеце ў запісе гэтых заняткаў.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі