Васіль Быкаў – першы айчынны пісьменнік, які здабыў сусветную вядомасць далёка за межамі Беларусі. Яго творы з жорсткай дакладнасцю раскрывалі сутнасць чалавека ў экстрэмальных умовах.
Як і Янка Купала Васіль Быкаў лічыў, што наша рэальнасць страшней за пекла.
Маючы вялікую славу, наш герой зазнаў і вялікія спакусы, калі вельмі цяжка было не паўтарыць лёс Рыбака з яго знакамітай “Ліквідацыі” (“Сотнікава”).
- За што Васіль Быкаў сябе дакараў?
- Чаму усесаюзная слава яго не радавала?
- Чым так раз’юшыў савецкую ўладу твор “Мёртвым не баліць”?
- Што дапамагло Васілю Быкаву ў апошнія гады жыцця зазнаць сапраўдны творчы рэнесанс?
Пра ўсё гэта і ня толькі – у новым анлайн-серыяле Васіля Дранько-Майсюка, прысвечанаму нашаму выдатнаму пісьменніку. Не прапусціце, будзе цікава!
Заяўкі на курс прымаюцца да
19 лютага
Разынка маіх заняткаў — у тэатральна-дакументальным падыходзе. У мяне шмат выкарыстана дакументаў, нечаканых фактаў і падаю я гэта па-акторску выразна і экспрэсіўна. У гледачоў з’яўляецца ўражанне, што яны на сапраўдным спектаклі.
Васіль Дранько-Майсюк
Васіль Дранько-Майсюк
Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых.
Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў.
Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Мае ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.
Мая суперсіла ў тым, што я люблю не сябе, а тых выдатнейшых беларускіх культурніцкіх дзеячаў, пра якіх расказваю.
Васіль Дранько Майсюк
Глядзіце запісы папярэдніх заняткаў Васіля ў Віртуальным Універсітэце:
https://virtualny.live/?s=Дранько
10 лютага 2024