Тое, як мы ўспрымаем візуальную інфармацыю сфармавалася вельмі даўно. Мы продкі тых, каго не з’елі, не ўджалілі, хто сам не з’еў нешта атрутнае. Тых, хто бачыў небяспеку. Гэтая веда, перададзеная скрозь тысячагоддзі цяпер уплывае на тое, як мы чытаем навіны, навучаемся ці ўспрымаем даклад на канферэнцыі.
У час гэтай лекцыі мы пагаворым пра тое, як першабытныя інстынкты працягваюць жыць у лічбавую эпоху і, у прыватнасці, у візуалізацыі дадзеных.
Мы будзем разбірацца, як выкарыстоўваць іх для таго, каб эканоміць час, быць больш пераканаўчымі і запамінальнымі.
Вядоўца лекцыі Аліна Радачынская дасць просты алгарытм дзеянняў, якія дапамогуць зрабіць першыя крокі ў візуалізацыі дадзеных, парады наконт таго, якіх памылак варта пазбягаць, як правільна выбраць графік, што найлепей перадась сэнс. Слухачы даведаюцца, як планаваць працу з дадзенымі, напрыклад, калі вы робіце апытанне.
Вы пазнаёміцеся таксама з такім інструмантам візуалізацыі, як Datawrapper. Гэты сервіс, створаны журналістамі, вельмі просты ў выкарыстанні і ўжо падчас лекцыі вы зможаце намаляваць свой першы графік.
Занятак будзе карысны тым, хто прэзентуе вынікі даследванняў, апытанняў, піша аналітычныя тэксты, а таксама ўсім “гуманітарыям”, якім цікава, але пакуль страшна пачаць працаваць з дадзенымі.
Заяўкі на заняткі прымаюцца да
20 лютага
Як гуманітарый, я добра разумею, як страшна можа быць пачынаць працу з лічбамі. Мне дасяжныя светапогляды абодвух бакоў гэтага ўмоўнага дзялення. Таму я з ласкай і клопатам распавядаю патэнцыйна складаныя (насамрэч не) рэчы, каб ніхто не адчуваў сябе бязмерна далёка ад тэмы.
Аліна Радачынская
Аліна Радачынская
Сузаснавальніца “Лабараторыі адкрытых дадзеных”, спецыялістка ў галіне Business Intelligence.
12 лютага 2024