Даўгачаканае падарожжа, першы пацалунак, страта чагосьці вартаснага, раніца нядзелі і смак блінцоў з кухні… Сітуацыі могуць быць розныя, людзі, адпаведна, таксама розныя, час, месца і, нарэшце, ЭМОЦЫІ ўзнікаюць розныя. Дык што ж, час прыняць той факт, што эмоцыі – гэта важная частка кожнага з нас і мы можам несці адказнасць за нашыя рэакцыі і ўчынкі.
Рэгуляцыя эмоцый і асэнсаваны падыход да прыняцця важных рашэнняў можа палепшыць якасць вашага жыцця!
Таму на занятках вы не толькі палепшыце свае веды пра эмоцыі і эмацыйны інтэлект, але і атрымаеце карысныя прыёмы для якаснага пражывання розных эмоцый.
У канцы заняткаў кожны ўдзельнік атрымае падарунак!
Запрашаем на эмацыйныя заняткі ад Ганны Пятушэк!
Калі? 7 сакавіка ў 19.00 (па Мінску).
Мова – беларуская.
Ганна Пятушэк
Блогерка і аматарка эмацыйнага інтэлекта, настаўніца замежных моў, агентка падтрымкі бізнэсовых кліентаў, эмігрантка ў Польшчы.
Сваю ідэнтычнасць будуе разам з кам’юніці беларусаў анлайн.
14 лютага 2024