Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Пэўныя нормы, каштоўнасці, прадпісанні і традыцыі ў грамадстве часта задаюць даволі строгія і вузкія рамкі для людзей, якія маюць розныя характарыстыкі і ідэнтычнасці. Чым больш несвабоднае і недэмакратычнае грамадства, тым больш у ім абмежаванняў, стэрэатыпаў і перадузятасці. Асабліва ў дачыненні да тых людзей, хто належыць да такіх сацыяльна-уразлівых груп, як, напрыклад, жанчыны ці ЛГБТК+.

Гендэр як скразны кампанент упісаны ва ўсе сферы жыцця людзей – няхай гэта будзе эканоміка, адукацыя, палітыка ці будаўніцтва дарог. І як у вядомай цытаце пра сусліка: ты яго не бачыш, а ён ёсць!

У час сустрэчы мы будзем рэфлексаваць, аналізаваць і нават спрачацца, разбіраючыся з тым, як фемінісцкая оптыка і гендэрная адчувальнасць даюць нам магчымасці зразумець, чаму прывілеі часта незаўважныя і могуць быць інструмантам прыгнёту.

Мы абмяркуем як сістэмна і структурна фарміруецца няроўнасць і дыскрымінацыя, якім чынам гендэрная роўнасць звязана з узроўнем шчасця і дабрабыту і што неабходна зрабіць, каб гвалту навакол стала менш, а бяспекі і камфорту – больш.

Вядучая сустрэчы Юлія Міцкевіч гарантуе, што будзе пазнавальна, цікава і нянудна!

Запрашаем!

Калі? 30 красавіка ў 19.00 (па Мінску).

Мова – руская.

Феміністычная оптыка і гендэрная адчувальнасць. Чаму гэта важна?

Юлія Міцкевіч

Гендэрная экспертка, грамадзкая актывістка, су-заснавальніца Фемгрупы, кіраўніца арганізацыі грамадзянскай адукацыі АБФ – Актыўнымі Быць Файна.

Запішыцеся таксама на іншыя заняткі і курсы:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі