Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Шыкоўны курс-спектакль, прысвечаны славутаму Васілю Быкаву, распачаў 20 лютага чарговы сезон працы Віртуальнага Універсітэта.

Васіль Быкаў з’яўляецца самым папулярным беларускамоўным пісьменнікам у свеце. Яго творы публікаваліся ў розных краінах свету больш чым на 40 розных мовах.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

 Стваральнік курса – Васіль Дранько-Майсюк, закрануў тыя аспекты жыцця і творчасці пісьменніка, пра якія мала хто задумваўся.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

Васіль Быкаў жыў у жахлівы час калектывізацыі, партыйнай дыктатуры, войнаў, голаду, калі вельмі цяжка быць героем. 

Гэта быў час, калі сумленне казала адно, а трэба было рабіць зусім іншае. Такі стан рэчаў выклікаў у Васіля Быкава шмат пакутаў і сумневаў.

Вось некалькі яскравых момантаў, якія даведаліся ўдзельнікі заняткаў:

  • Васіль Быкаў вельмі доўга і пакутліва шукаў свой літаратурны стыль. Яго не спяшаліся друкаваць і шмат крэслілі. У канцы 50-х гг. ён быў на мяжы таго, каб кінуць пісьменніцкую справу. Пасля выхаду “Жураўлінага крыку” Васіль Быкаў канчаткова зразумеў, што і як трэба пісаць.
  • Героі твораў Быкава імкнуцца не столькі выжыць, колькі загінуць. А дынамізм і баявітасць твораў звязаны ў тым ліку з тым, што яго натхнялі творы Янкі Маўра, Жуля Верна, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага.
  • З сярэдзіны 90-х пачынаецца творчы рэнесанс Быкава. У яго наступае другая пісьменніцкая маладосць, калі ён з аднолькавым імпэтам стварае фэнтэзійныя творы (“Насарогі ідуць”), сатырычныя рэчы (“Свіст”), хорар-аповесці (“Труп”) і многія іншыя творы.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе заняткаў.

Запішыцеся таксама на два наступныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка, якія адбудуцца 27 лютага і 5 сакавіка:

Запрашаем таксама запісацца на іншыя нашыя заняткі і курсы!

Дзякуй, што былі з намі! Да сустрэчы ў новым сезоне!
Навіны

Дзякуй, што былі з намі! Да сустрэчы ў новым сезоне!

By 03.01.2025 0
Двадцаць чатыры заняткі, некалькі сотняў слухачоў, тысячы праглядаў запісаў заняткаў у Ютубе, выкладчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Чэхіі – такім быў Восьмы сезон Віртуальнага Універсітэту! Мы адкрывалі разам таямніцы гісторыі, разбіраліся з трэндамі ў эканоміцы, абмяркоўвалі, што нясе змяненне клімата і ці гатовыя мы да гэтага, вучыліся распавядаць гісторыі, выкарыстоўваць фемінітывы і казаць “Не!”. А […]
Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае
Навіны

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

By 04.12.2024 0
Пазнаёміцца з выбітнымі персаналіямі гісторыі Беларусі і іх унёскам у нашу спадчыну, паглядзець на гэтыя постаці з нязвыклага боку, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны. Запрашаем на цыкл лекцый Святланы Сілавай! Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – і гэта толькі пачатак спіса персаналій, […]
Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку
Навіны

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

By 04.12.2024 0
Не сакрэт, што ад таго, як мы камунікуем, ад нашай упэўненасці, разняволенасці і эмацыйнасці ў публічным выступе ці прэзентацыі залежыць ці будуць нас слухаць, ці знойдуць нашы ідэі водгук, і нават, ці атрымаем мы працу, калі гутарка ідзе пра сумоў’е. Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць […]
Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?
Навіны

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

By 22.11.2024 0
Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася?   І гэта толькі частка таго, што […]
1 2 3 59

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі