Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Шыкоўны курс-спектакль, прысвечаны славутаму Васілю Быкаву, распачаў 20 лютага чарговы сезон працы Віртуальнага Універсітэта.

Васіль Быкаў з’яўляецца самым папулярным беларускамоўным пісьменнікам у свеце. Яго творы публікаваліся ў розных краінах свету больш чым на 40 розных мовах.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

 Стваральнік курса – Васіль Дранько-Майсюк, закрануў тыя аспекты жыцця і творчасці пісьменніка, пра якія мала хто задумваўся.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

Васіль Быкаў жыў у жахлівы час калектывізацыі, партыйнай дыктатуры, войнаў, голаду, калі вельмі цяжка быць героем. 

Гэта быў час, калі сумленне казала адно, а трэба было рабіць зусім іншае. Такі стан рэчаў выклікаў у Васіля Быкава шмат пакутаў і сумневаў.

Вось некалькі яскравых момантаў, якія даведаліся ўдзельнікі заняткаў:

  • Васіль Быкаў вельмі доўга і пакутліва шукаў свой літаратурны стыль. Яго не спяшаліся друкаваць і шмат крэслілі. У канцы 50-х гг. ён быў на мяжы таго, каб кінуць пісьменніцкую справу. Пасля выхаду “Жураўлінага крыку” Васіль Быкаў канчаткова зразумеў, што і як трэба пісаць.
  • Героі твораў Быкава імкнуцца не столькі выжыць, колькі загінуць. А дынамізм і баявітасць твораў звязаны ў тым ліку з тым, што яго натхнялі творы Янкі Маўра, Жуля Верна, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага.
  • З сярэдзіны 90-х пачынаецца творчы рэнесанс Быкава. У яго наступае другая пісьменніцкая маладосць, калі ён з аднолькавым імпэтам стварае фэнтэзійныя творы (“Насарогі ідуць”), сатырычныя рэчы (“Свіст”), хорар-аповесці (“Труп”) і многія іншыя творы.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе заняткаў.

Запішыцеся таксама на два наступныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка, якія адбудуцца 27 лютага і 5 сакавіка:

Запрашаем таксама запісацца на іншыя нашыя заняткі і курсы!

Каву ў справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?
Навіны

Каву ў справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?

By 06.10.2026 0
Штодня пасля кубка кавы застаецца тое, што мы звычайна без ваганняў выкідваем, – кававая гушча. Але ці сапраўды гэта смецце? На занятку мы паглядзім на яе як на каштоўны рэсурс і разбяромся, як прынцыпы цыркулярнай эканомікі могуць працаваць у самых звычайных штодзённых сітуацыях. Мы пагаворым пра тое, што можна зрабіць з кававай гушчай дома, у […]
Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка
Навіны

Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка

By 06.10.2026 0
На гэтай сустрэчы вы даведаецеся, чаму пошук працы – гэта працэс даўжынёй ва ўсё жыццё. Мы разбярэмся, як выглядае пасіўны і актыўны пошук, дзе і як у той жа час наймальнікі шукаюць кандыдатаў – і чаму яны не заўсёды сустракаюцца, альбо чаму вынік сустрэчы (сумоўя) можа аказацца негатыўны, але гэта ўсё роўна добра. Пасля заняткаў […]
Нечаканы Менск 100-гадовай даўніны вачыма мастака Якуба Кругера
Навіны

Нечаканы Менск 100-гадовай даўніны вачыма мастака Якуба Кругера

By 06.10.2026 0
Даведацца пра жыццё і дзейнасць мастака Якуба Кругера (1869-1940), сярод вучняў якога былі такія вялікія творцы, як Хаім Суцін, Іван Ахрэмчык, Міхась Станюта, пазнаёміцца з цікавымі старонкамі культурніцкага жыцця дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага Менску. Усё гэта чакае вас на чарговым занятку Віртуальнага Універсітэту. які правядзе для вас Васіль Дранько-Майсюк. Пасля заняткаў вы даведаецеся шмат новага і […]
Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)
Навіны

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)

By 05.10.2026 0
Ці можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне? На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць. На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай […]
1 2 3 … 69

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі