Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Шыкоўны курс-спектакль, прысвечаны славутаму Васілю Быкаву, распачаў 20 лютага чарговы сезон працы Віртуальнага Універсітэта.

Васіль Быкаў з’яўляецца самым папулярным беларускамоўным пісьменнікам у свеце. Яго творы публікаваліся ў розных краінах свету больш чым на 40 розных мовах.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

 Стваральнік курса – Васіль Дранько-Майсюк, закрануў тыя аспекты жыцця і творчасці пісьменніка, пра якія мала хто задумваўся.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

Васіль Быкаў жыў у жахлівы час калектывізацыі, партыйнай дыктатуры, войнаў, голаду, калі вельмі цяжка быць героем. 

Гэта быў час, калі сумленне казала адно, а трэба было рабіць зусім іншае. Такі стан рэчаў выклікаў у Васіля Быкава шмат пакутаў і сумневаў.

Вось некалькі яскравых момантаў, якія даведаліся ўдзельнікі заняткаў:

  • Васіль Быкаў вельмі доўга і пакутліва шукаў свой літаратурны стыль. Яго не спяшаліся друкаваць і шмат крэслілі. У канцы 50-х гг. ён быў на мяжы таго, каб кінуць пісьменніцкую справу. Пасля выхаду “Жураўлінага крыку” Васіль Быкаў канчаткова зразумеў, што і як трэба пісаць.
  • Героі твораў Быкава імкнуцца не столькі выжыць, колькі загінуць. А дынамізм і баявітасць твораў звязаны ў тым ліку з тым, што яго натхнялі творы Янкі Маўра, Жуля Верна, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага.
  • З сярэдзіны 90-х пачынаецца творчы рэнесанс Быкава. У яго наступае другая пісьменніцкая маладосць, калі ён з аднолькавым імпэтам стварае фэнтэзійныя творы (“Насарогі ідуць”), сатырычныя рэчы (“Свіст”), хорар-аповесці (“Труп”) і многія іншыя творы.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе заняткаў.

Запішыцеся таксама на два наступныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка, якія адбудуцца 27 лютага і 5 сакавіка:

Запрашаем таксама запісацца на іншыя нашыя заняткі і курсы!

Клапоцімся пра сваю скуру: глядзіце новае відэа на канале Віртуальнага Універсітэту
Відэа Навіны

Клапоцімся пра сваю скуру: глядзіце новае відэа на канале Віртуальнага Універсітэту

By 27.01.2026 0
Якія бываць тыпы скуры, як нашая скура старэе і як у хатніх умовах правільна даглядаць за ёй, выкарыстоўваючы розную касметыку. Глядзіце карысныя парады ад Кацярыны Кучук, якмі яна падзялілася са слухачамі Віртуальнага Універсітэту. Вы даведаецеся: – чым адрозніваюцца касметыка мас-маркет класа ад аптэчных брэндаў і ад прафесійнай касметыкі; – якія кампаненты ў касметыцы замаруджваюць старэнне; – […]
Як навучыцца добра фатаграфаваць: 5 лайфхакаў для пачаткоўцаў
Відэа Навіны

Як навучыцца добра фатаграфаваць: 5 лайфхакаў для пачаткоўцаў

By 21.01.2026 0
Хто з нас не хоча навучыцца добра фатаграфаваць і дзяліцца з іншымі прыгажосцю навакольнага свету, праўда? Даведацца базавыя рэчы пра фатаграфію, якія дазволяць вам па іншаму паглядзець на працэс фатаграфавання і яго вынікі. Зразумець, як працуе вашая тэхніка, як будаваць кампазіцыю здымка і як карыстацца тым асвятленнем, што маецца навокал. Усё гэта было магчымым у […]
Размоўныя прыгоды з Юрасём Каласоўскім! Глядзіце запіс чарговых заняткаў Віртуальнага Універсітэту
Відэа Навіны

Размоўныя прыгоды з Юрасём Каласоўскім! Глядзіце запіс чарговых заняткаў Віртуальнага Універсітэту

By 11.01.2026 0
Жвыя размовы, практычныя заданні, разбор складаных правілаў, правільнае напісанне словаў, уікавыя тэсты на праверку ведаў – глядзіце, як цікава праходзілі заняткі па беларускай мове ў гэтым сезоне Віртуальнага Універсітэту. Глядзіце таксама запісы іншых цікавых заняткаў у нашым Ютуб-канале. Далучайцеся таксама ўжывым эфіры да іншых нашых заняткаў па розных тэмах!
Жывая мова: глядзіце, як праходзяць практычныя заняткі ў Віртуальным Універсітэце
Відэа Навіны

Жывая мова: глядзіце, як праходзяць практычныя заняткі ў Віртуальным Універсітэце

By 05.01.2026 0
Ці сапраўды беларуская мова адна з самых мілагучных у свеце і што літара Ў ёсць толькі ў нашай мове? Што такое цэбар? Двума ці дзьвюма – як будзе правільна? Дж і Дз – гэта асобныя літары? Глядзіце, у якой інтэрактыўнай і дабразычлівай атмасферы праходзілі заняткі па беларускай мове, якія ў снежні праводзіў Юрась Каласоўскі. Далучайцеся […]
1 2 3 65

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі