Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве
Шыкоўны курс-спектакль, прысвечаны славутаму Васілю Быкаву, распачаў 20 лютага чарговы сезон працы Віртуальнага Універсітэта.
Васіль Быкаў з’яўляецца самым папулярным беларускамоўным пісьменнікам у свеце. Яго творы публікаваліся ў розных краінах свету больш чым на 40 розных мовах.
Стваральнік курса – Васіль Дранько-Майсюк, закрануў тыя аспекты жыцця і творчасці пісьменніка, пра якія мала хто задумваўся.
Васіль Быкаў жыў у жахлівы час калектывізацыі, партыйнай дыктатуры, войнаў, голаду, калі вельмі цяжка быць героем.
Гэта быў час, калі сумленне казала адно, а трэба было рабіць зусім іншае. Такі стан рэчаў выклікаў у Васіля Быкава шмат пакутаў і сумневаў.
Вось некалькі яскравых момантаў, якія даведаліся ўдзельнікі заняткаў:
Васіль Быкаў вельмі доўга і пакутліва шукаў свой літаратурны стыль. Яго не спяшаліся друкаваць і шмат крэслілі. У канцы 50-х гг. ён быў на мяжы таго, каб кінуць пісьменніцкую справу. Пасля выхаду “Жураўлінага крыку” Васіль Быкаў канчаткова зразумеў, што і як трэба пісаць.
Героі твораў Быкава імкнуцца не столькі выжыць, колькі загінуць. А дынамізм і баявітасць твораў звязаны ў тым ліку з тым, што яго натхнялі творы Янкі Маўра, Жуля Верна, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага.
З сярэдзіны 90-х пачынаецца творчы рэнесанс Быкава. У яго наступае другая пісьменніцкая маладосць, калі ён з аднолькавым імпэтам стварае фэнтэзійныя творы (“Насарогі ідуць”), сатырычныя рэчы (“Свіст”), хорар-аповесці (“Труп”) і многія іншыя творы.
Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе заняткаў.
Запішыцеся таксама на два наступныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка, якія адбудуцца 27 лютага і 5 сакавіка:
Як Караткевічу даваліся першыя кнігі, у чым яго вінавацілі крытыкі, дзе ствараліся “Каласы пад сярпом тваім”, якая была роля маці пісьменніка ў стварэнні гэтага твора, чаму так доўга даводзілася чакаць друку рамана? Глядзіце чарговае відэа з курса пра Уладзіміра Караткевіча, падрыхтаванага для Віртуальнага Універсітэта Васілём-Дранько-Масюком. Поўную версію лекцыі і іншыя карысныя матэрыялы глядзіце на нашым ютуб-канале. […]
Як пазбегнуць тыповых памылак пры працы са штучным інтэлектам? Для чаго найбольш пасуе Google NotebookLM, а для чаго ChatGPT? Як спалучыць гэтыя два інструманты ў адзін “камбайн”? Як стварыць уласнага чат-бота «Промтаўшчык», які будзе дапамагаць нам прапісваць дакладныя ТЗ для штучнага інтэлекта і кантраляваць яго працу? Глядзіце відэа з занятку “Як навучыць Штучны інтэлект дакладна […]
Як ствараліся «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Каласы пад сярпом тваім», якія дэтэктыўныя хады суправаджалі змаганне за права друкавацца, якое эсэ пісьменніка выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы? Глядзіце відэа з чарговага занятку Віртуальнага Універсітэта, прысвечанага Уладзіміру Караткевічу. Поўную версію лекцыі і іншыя карысныя матэрыялы глядзіце на нашым ютуб-канале. Запрашаем таксама далучацца да іншых нашых заняткаў!
Гэтыя заняткі для тых, хто любіць і шануе беларускую мову, хоча больш упэўненна размаўляць на ёй, натхніцца яе хараством і мілагучнасцю, апынуцца ў прыязнай кампаніі. На занятках вы даведаецеся праўду і міфы пра беларускую мову, як перайсці на яе і ці варта рабіць гэта, якія найбольш частыя памылкі мы робім пры ўжыванні беларускай мовы, у […]
22 лютага 2024