Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Шыкоўны курс-спектакль, прысвечаны славутаму Васілю Быкаву, распачаў 20 лютага чарговы сезон працы Віртуальнага Універсітэта.

Васіль Быкаў з’яўляецца самым папулярным беларускамоўным пісьменнікам у свеце. Яго творы публікаваліся ў розных краінах свету больш чым на 40 розных мовах.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

 Стваральнік курса – Васіль Дранько-Майсюк, закрануў тыя аспекты жыцця і творчасці пісьменніка, пра якія мала хто задумваўся.

Васіль Быкаў і яго Мефістофель: у палоне ярлыкоў

Васіль Быкаў жыў у жахлівы час калектывізацыі, партыйнай дыктатуры, войнаў, голаду, калі вельмі цяжка быць героем. 

Гэта быў час, калі сумленне казала адно, а трэба было рабіць зусім іншае. Такі стан рэчаў выклікаў у Васіля Быкава шмат пакутаў і сумневаў.

Вось некалькі яскравых момантаў, якія даведаліся ўдзельнікі заняткаў:

  • Васіль Быкаў вельмі доўга і пакутліва шукаў свой літаратурны стыль. Яго не спяшаліся друкаваць і шмат крэслілі. У канцы 50-х гг. ён быў на мяжы таго, каб кінуць пісьменніцкую справу. Пасля выхаду “Жураўлінага крыку” Васіль Быкаў канчаткова зразумеў, што і як трэба пісаць.
  • Героі твораў Быкава імкнуцца не столькі выжыць, колькі загінуць. А дынамізм і баявітасць твораў звязаны ў тым ліку з тым, што яго натхнялі творы Янкі Маўра, Жуля Верна, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага.
  • З сярэдзіны 90-х пачынаецца творчы рэнесанс Быкава. У яго наступае другая пісьменніцкая маладосць, калі ён з аднолькавым імпэтам стварае фэнтэзійныя творы (“Насарогі ідуць”), сатырычныя рэчы (“Свіст”), хорар-аповесці (“Труп”) і многія іншыя творы.

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе заняткаў.

Запішыцеся таксама на два наступныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка, якія адбудуцца 27 лютага і 5 сакавіка:

Запрашаем таксама запісацца на іншыя нашыя заняткі і курсы!

Пачынаем новы сезон Віртуальнага Універсітэта: станьце нашымі выкладчыкамі!
Навіны

Пачынаем новы сезон Віртуальнага Універсітэта: станьце нашымі выкладчыкамі!

By 03.09.2026 0
Маеш шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаш быць патрэбным людзям? Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды. Наш юбілейны дзясяты сезон “Віртуальнага Універсітэту” адбудзецца ў кастрычніку – лістападзе 2026 года.  Нашыя заняткі […]
Культура памяці пра Халакост: глядзіце самае цікавае з лекцыі Таццяны Гайдук
Відэа Навіны

Культура памяці пра Халакост: глядзіце самае цікавае з лекцыі Таццяны Гайдук

By 26.03.2026 0
У час занятку, які адбыўся ў студзені напярэдадні Усясветнага Дня памяці пра Халакост, студэнты Віртуальнага Універсітэту адправіліся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны яны ўбачылі розніцу ў культурах памяці пра адну з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва. Ну а мы зафіксавалі самыя цікавыя моманты […]
Рызыкі ў нашым жыцці, як да іх падрыхтавацца?
Відэа Навіны

Рызыкі ў нашым жыцці, як да іх падрыхтавацца?

By 13.03.2026 0
Прыродныя, тэхнагенныя, ваенныя ды іншыя рызыкі. Гэта не пра вострасюжэтнае кіно, а пра тое, з чым мы ўсе жывем апошнія гады. Да чаго трэба быць гатовымі? Што павінна быць у “трывожнай валізцы”? Як дзейнічаць, калі нешта здарыцца? Глядзіце цыкл відэа, падрыхтаваных у час заняткаў курса, які сёлета правёў для студэнтаў Віртуальнага Універсітэта Уладзімір Зуеў. І […]
Віртуальны універсітэт: падсумоўваем вынікі дзявятага сезон
Навіны

Віртуальны універсітэт: падсумоўваем вынікі дзявятага сезон

By 02.03.2026 0
Гэта быў незвычайны сезон! Упершыню ў гісторыі нашыя заняткі праходзілі на стыку двух гадоў (пачаліся ў лістападзе і скончыліся ў лютым). Упершыню ў нас было ажно 30 заняткаў. Гісторыя і культура Беларусі, беларуская мова, здароўе і сучасныя тэхналогіі – гэта далёка не поўны пералік самых папулярных сёлета тэмаў. Віртуальны Універсітэт: вынікі 9 сезона А яшчэ […]
1 2 3 66

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі