Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё – гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?
Пасля ўдзелу ў нашым курсе вы зможаце вызначаць небяспечныя для вашага арганізму прадукты харчавання, прамысловыя тавары і ведаць, дзе хаваюцца ў вашай кватэры “кропкі негатыўнага ўплыву”.
Заняткі будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх, хто хоча жыць доўга, быць здаровым і шчаслівым.
Калі? 11, 16 і 18 красавіка (19.00-21.00, па мінскім часе)
Мова заняткаў – беларуская.
Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя курсы!
НавіныКалі 25 заняткаў на самыя розныя тэмы, выкладчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Чэхіі, ЗША, больш за 300 студэнтаў і тысячы праглядаў запісаў заняткаў у ютубе – гэта толькі некаторыя вынікі сёмага сезона Віртуальнага Універсітэта. Заняткі гэтага сезону распачаліся ў лютым і доўжыліся да канца вясны. Нашымі экспертамі былі беларускія навукоўцы, дзеячы культуры, краязнаўцы, грамадскія актывісты, […]
НавіныЗа кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва, эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і з прыязнасцю да навакольнага асяроддзя? Пра гэта ў час заключных у вясновым сезоне Віртуальнага Універсітэту заняткаў распавядзе Мікола Матрунчык. Больш за 20 год ён жыве ў беларускай вёсцы і на ўласным прыкладзе добра знаёмы з усімі нюансамі вядзення вясковай гаспадаркі. […]
НавіныЧаму УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ – гэта не толькі “Cool!”, але і адначасова і падмурак для поспеху? Прычым, ва ўсялякіх сферах дзейнасці, часта розных па тэматыцы і па масштабе справах – ад прафесійных да асабістых? Што вымусіла чалавецтва заняцца тэматыкай устойлівасці? Як спалучыць традыцыі і інавацыі? Навошта нам ведаць пра комплекснасць і міждысцыплінарнасць? Чаму мы, людзі, можам […]
НавіныЧаму польскі ўрад прымае такія рашэнні адносна Беларусі і яе грамадзян, што чакае беларускіх імігрантаў у Польшчы, ці пагоршыцца стаўленне да беларусаў — гэтая і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі чарговага курса ў Віртуальным Універсітэце, які правёў магістрант Варшаўскага Універсітэта Макс Кохан. Агулам адносіны Польшчы да Беларусі з’яўляюцца часткай гэтак званай “усходняй палітыкі”. Усходняя палітыка Польшчы […]
06 сакавіка 2024