Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё – гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?
Пасля ўдзелу ў нашым курсе вы зможаце вызначаць небяспечныя для вашага арганізму прадукты харчавання, прамысловыя тавары і ведаць, дзе хаваюцца ў вашай кватэры “кропкі негатыўнага ўплыву”.
Заняткі будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх, хто хоча жыць доўга, быць здаровым і шчаслівым.
Калі? 11, 16 і 18 красавіка (19.00-21.00, па мінскім часе)
Мова заняткаў – беларуская.
Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя курсы!
НавіныДвадцаць чатыры заняткі, некалькі сотняў слухачоў, тысячы праглядаў запісаў заняткаў у Ютубе, выкладчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Чэхіі – такім быў Восьмы сезон Віртуальнага Універсітэту! Мы адкрывалі разам таямніцы гісторыі, разбіраліся з трэндамі ў эканоміцы, абмяркоўвалі, што нясе змяненне клімата і ці гатовыя мы да гэтага, вучыліся распавядаць гісторыі, выкарыстоўваць фемінітывы і казаць “Не!”. А […]
НавіныПазнаёміцца з выбітнымі персаналіямі гісторыі Беларусі і іх унёскам у нашу спадчыну, паглядзець на гэтыя постаці з нязвыклага боку, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны. Запрашаем на цыкл лекцый Святланы Сілавай! Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – і гэта толькі пачатак спіса персаналій, […]
НавіныНе сакрэт, што ад таго, як мы камунікуем, ад нашай упэўненасці, разняволенасці і эмацыйнасці ў публічным выступе ці прэзентацыі залежыць ці будуць нас слухаць, ці знойдуць нашы ідэі водгук, і нават, ці атрымаем мы працу, калі гутарка ідзе пра сумоў’е. Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць […]
НавіныНавошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася? І гэта толькі частка таго, што […]
06 сакавіка 2024