Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з тэрмінам “устойлівае развіццё” і, магчыма, ён здаўся вам залішне навуковым і нават нудным. Аднак устойлівае развіццё – гэта сапраўды цікавая канцэпцыя, калі яе выкарыстоўваць у штодзённым жыцці. Гэтая дысцыпліна выкладаецца ў мностве ўніверсітэтаў свету.

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць?

Чаму супрацоўніцтва з мясцовай грамадой карысна для асабістага жыцця і як арганізаваць такое супрацоўніцтва? Як спрыяць пазітыўнаму ўзаемадзеянню з прыродай на асабістым кутку зямлі, у прысядзібнай гаспадарцы, на лецішчы, ці падчас вандровак?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце.

Алег Сівагракаў

Евангеліст устойлівага развіцця ў Беларусі! Займаецца гэтай тэмай амаль 20 гадоў і спалучае ў ёй навукова-даследчы падыход, праектную дзейнасць і асабістыя жыццёвыя практыкі. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, былы прафесар БДУ, аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку кніг. Мэнэджар, эксперт і кансультант многіх міжнародных праектаў ад эгідай Еўрапейскага Саюза, USAID, ПРААН, суаўтар больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне. Сябра Еўрапейскага вясковага парламенту (European Rural Parliament).

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Калі: 26 лістапада і 3 снежня (пачатак у 19.00 па мінскім часе).

Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Вы зможаце скласці персанальны чэк-ліст “Шлях да ўстойлівага развіцця” і гэта адчыніць для вас новыя гарызонты.

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца практыкамі ўстойлівага развіцця і экалогіяй.

Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада!

Чакаем вас!

Спасылка на заняткі ў ZOOM будзе дасланая на электронную пошту ўсім, хто запоўніць форму заяўкі.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі