Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям?

Усе гэтыя пытанні мы будзем абмяркоўваць на лекцыі Ганны Пятушэк у Віртуальным універсітэце.

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Ганна Пятушэк

Блогерка і кіраўніца інстаграм і тэлеграм аккаўнтаў Падбадзёрка (акаўнт пра эмацыйны інтэлект і метады памяншэння стрэсу і трывог).

Асэртыўны стыль камунікацыі дапамагае адкрыта і выказвацца пра свае патрэбы і меркаванні. Асэртыўнасць стварае здаровы баланс паміж вашымі патрэбамі і патрэбамі іншых, што вядзе да паляпшэння адносін і больш паўнавартаснага ўзаемадзеяння паміж людзьмі.

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Пасля лекцыі вы паверыце ў сябе, зразумееце, што таксама можаце быць асэртыўнымі, і атрымаеце мажлівасць папрактыкаваць асэртыўны стыль камунікацыі ў розных сітуацыях.

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца псіхалогіяй, эмацыйным інтэлектам і імкнецца выбудоўваць добрую камунікацыю з людзьмі.

Калі: 11 снежня. Пачатак у 19.00 па Мінску.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 снежня.

Запішыся!

Спасылка на ZOOM будзе дасланая на электронную пошту, пададзеную ў заяўцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі