Instagram – гэта не пра «моладзь і фільтры». Гэта пра людзей, пра гісторыі і пра давер. Тут можна прыемна весці сваю старонку для душы, а можна акуратна і без стрэсу стварыць асабісты брэнд і прасоўваць сваю невялікую справу: кансультацыі, рэпетытарства, вязанне, выпечка, рамонт і г.д. А яшчэ можна папулярызаваць свае грамадска-карысныя справы і праекты.
Як зрабіць так, каб вашыя допісы ў інстаграм былі цікавымі, як утрымліваць сваю аўдыторыю, дзе шукаць тэмы і як часта публікаваць свае матэрыялы?
Шукайце адказы на гэтыя пытанні ў запісы занятку, які правёў для студэнтаў Віртуальнага Універсітэту адзін з самых папулярных беларускіх блогераў Васіль Ядчанка.
Глядзіце таксама іншыя карысныя відэа на нашым Ютуб-канале!

09 лютага 2026