Васіль Быкаў – першы айчынны пісьменнік, які здабыў сусветную вядомасць далёка за межамі Беларусі. Яго творы з жорсткай дакладнасцю раскрывалі сутнасць чалавека ў экстрэмальных умовах.
Як і Янка Купала Васіль Быкаў лічыў, што наша рэальнасць страшней за пекла.
Маючы вялікую славу, наш герой зазнаў і вялікія спакусы, калі вельмі цяжка было не паўтарыць лёс Рыбака з яго знакамітай “Ліквідацыі” (“Сотнікава”).
- За што Васіль Быкаў сябе дакараў?
- Чаму усесаюзная слава яго не радавала?
- Чым так раз’юшыў савецкую ўладу твор “Мёртвым не баліць”?
- Што дапамагло Васілю Быкаву ў апошнія гады жыцця зазнаць сапраўдны творчы рэнесанс?
Пра ўсё гэта і ня толькі – у новым анлайн-серыяле Віталя Дранько-Майсюка, прысвечанаму нашаму выдатнаму пісьменніку. Не прапусціце, будзе цікава!
Заняткі анлайн курса адбудуцца 20 лютага, 27 лютага і 5 сакавіка. Пачатак у 19.00 (па Мінску).