Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Пазнаёміцца з выбітнымі персаналіямі гісторыі Беларусі і іх унёскам у нашу спадчыну, паглядзець на гэтыя постаці з нязвыклага боку, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны. Запрашаем на цыкл лекцый Святланы Сілавай!

Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – і гэта толькі пачатак спіса персаналій, праз які мы паглядзім на наша мінулае.

Чаму нельга разглядаць гісторыю асобнымі персаналіямі і як шмат залежыць менавіта ад гістарычнага кантэксту мінулых часоў?

Калі вас цікавіць гісторыя Беларусі і яе гендарныя аспекты – не прапусціце гэтыя заняткі!

Вядучая

Святлана Сілава

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 22 гады працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў