Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Вельмі цяжка патрапіць у скуру другога чалавека. Але як тады нам яго зразумець? Шмат хто спрабуе адказаць на гэтае пытанне. Так і у глабальнай палітыцы – каб зразумець чаму некаторыя краіны паступаюць тым ці іншым спосабам, трэба пагладзець на рэчаіснасць з іх боку.

У час гэтай сустрэчы, якую правядзе Макс Кохан, мы прапануем паглядзець на адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, на адносіны, якія налічваюць не адну сотню гадоў. Паглядзець з польскай перспектывы, каб зразумець, якія ідэі штурхаюць Польшчу ў яе знешняй палітыцы. А таксама падумаць нам самім як павінны выглядаць ідэйныя асновы для беларускай замежнай палітыкі. 

Пад час сустрэчы мы пазнаёмімся з гісторыяй геапалітычных ідэй Польшчы ад Ягайлы і каралевы Ядвігі праз Пілсудскага і Дмоўскага да Ежы Гедройца і папы Яна Паўла ІІ.

Заняткі будуць цікавыя для студэнтаў гуманітарных накірункаў, але таксама і для аматараў філасофіі гісторыі, гісторыі думкі і паліталогіі.

Напрыканцы сустрэчы вас чакае невялікая Q&A сэсія і дыскусія аб мінулым і будучыні.

Калі? 21 сакавіка ў 19.00 (па Мінску).

Мова – беларуская.

Ад ідэі ягелоньскай да дактрыны Гедройца - месца Беларусі ва ўсходняй палітыцы Польшчы

Макс Кохан

Магістрант Варшаўскага Універсітэта. Спецыялізацыя – “East European Studies”, сябра Клубу Ягеллоньскага.

Запішыцеся таксама на іншыя заняткі і курсы:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі