Амаль любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту пры пэўнай настойлівасці, разуменні як-што працуе і хто за-што адказвае, гатоўнасці пачакаць, можна вырашыць у самых складаных выпадках за год.
Наведайце нашыя заняткі і пераканайцеся ў гэтым!
Вядоўца заняткаў Кірыла Сінюціч любіць вандраваць усім, чым вандруецца: аўтобусам, цягніком, спынам, роварам. Падчас вандровак фоткае вясковыя дамы, беларускія паромы і прыпынкі грамадскага транспарту.
Выкладае тэмы, звязаныя з транспартам, у адным з беларускіх універсітэтаў.
У час заняткаў мы:
- паразмаўляем пра мэты і функцыі сістэм грамадскага транспарту;
- сфармуем для сябе прычыны такога яго цяперашняга стану;
- параўнаем сістэмы розных градоў Беларусі з некаторымі замежнымі гарадамі;
- разбярэмся ў стандартах і дакументах, у адпаведнасці з якімі працуе грамадскі транспарт у Беларусі;
- паразмаўляем пра ролю розных дзяржаўных структур у арганізацыі работы транспарту і зразумеем, на што звяртаць увагу ў пісьмовых зваротах наконт паляпшэння якасці работы транспарту;
- пазнаёмімся з канцэптам MaaS;
- пабачым будучыню беларускага транспарту вачыма супрацоўнікаў дзяржструктур і сфармуем сваё бачанне;
- зразумеем, як даследуюць попыт на паслугі транспарту і чаму ўсё ж такі лепей аплочваць праезд, а ў Менску яшчэ і прыкладваць картку да валідатара (спойлер: справа тут не ў штрафах).
Заняткі будуць цікавыя шырокаму колу асобаў, якія цікавяцца асновамі ўрбаністыкі і хочуць зрабіць свет вакол сябе лепшым.
Калі?
2 траўня
Кірыла Сінюціч
У 8 год аб’ехаў амаль усе гарадскія маршруты аўтобусаў (не ездзіў толькі на могілкі і ў анклавы, бо было страшна), каб занесці іх маршруты і інтэрвалы ў адмыслова заведзены для гэтага сшытак. Даследчык усяго, што звязана з грамадскім транспартам Беларусі.
Мае профільную вышэйшую адукацыю, скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Транспарт”, перыядычна вядзе перапіску з дзяржструктурамі па ўдасканаленні грамадскага транспарту.
Выкладчык ў адным з універсітэтаў Менска, выкладае “транспартныя” тэмы для студэнтаў і для спецыялістаў у гэтай сферы. Марыць стварыць ідэальную транспартную сістэму ў роднай краіне.
Удзельнік праектаў Openstreetmap (там аматары малююць мапы ў вольны час), Moovit (схемы і расклады грамадскага транспарту, якія таксама падтрымліваюцца аматарамі).
20 сакавіка 2024