Як адрозніваць эмоцыі і пачуцці, чаму так важны для чалавека эмацыйны інтэлект, як на самой справе працуе рэгуляванне эмоцый — на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельніцы і ўдзельнікі лекцыі “Усё, што трэба ведаць аб эмацыйным інтэлекце”, якую правяла Ганна Пятушэк.
Эмоцыі — гэта сігналы нашага цела, якія дапамагаюць зразумець, што адбываецца вакол нас і ўнутры нас. Яны могуць уплываць на той выбар, які мы робім, і на нашы ўзаемадносіны з іншымі людзьмі.
Эмацыйны інтэлект (ЭІ) – гэта наша здольнасць праяўляць і разумець свае эмоцыі і эмоцыі іншых людзей, іх прыроду і сэнс.
Развіты эмацыйны інтэлект паляпшае нашае жыццё, таму што мы маем здольнасць рэагаваць адэкватна сітуацыі, уплываць на спосаб свайго мыслення і прымаць сябе адэкватна, распазнаваць, разумець і рэгуляваць свае эмоцыі.
Каханне – эмоцыя ці пачуццё?
Эмоцыі — гэта інстынктыўныя рэакцыі на раздражняльнікі, а пачуцці — свядомыя інтэрпрэтацыі і перажыванні гэтых эмоцый. Эмоцыі з’яўляюцца першаснымі і фізіялагічнымі, а пачуцці — больш кагнітыўнымі і суб’ектыўнымі.
Агулам навукоўцы вылучаюць 6 асноўных эмоцый — смутак, радасць, страх, злосць, агіда, здзіўленне. Кожны дзень мы адчуваем вялікі спектр эмоцый, і важна ўсведамляць іх і ўзаемадзейнічаць з імі.
Што значыць узаемадзеянне з эмоцыямі:
- Уважлівасць да цела. Вы разумееце, што з вамі адбываецца фізічна.
- Маркіроўка эмоцый. Вы называеце іх (смутак, радасць, страх і інш.).
- Усведамленне эмоцый. Вы разумееце прычыны свайго стану.
- Узаемадзеянне са складанымі эмоцыямі, ці рэакцыя на іх.
Цікавы факт: смутак нашаму арганізму патрэбны, каб нешта змяніць. Ён спрыяе росту, паляпшае сувязі, натхняе і развівае ўстойлівасць.
Интересный и познавательный материал в очень доброжелательной форме. Большое спасибо организаторам и преподавателям!
З водгукаў нашых слухачоў
Падрабязныя парады па рэгуляцыі эмоцый глядзіце ў запісе заняткаў.
Глядзіце таксама іншыя карысныя запісы на YouTube канале Віртуальнага Універсітэта па спасылцы.
20 сакавіка 2024