Нават калі ў цябе ніхто не верыць, ты зможаш, маючы моцную сілу волі і ўпартасць, дасягнуць, як Максім Багдановіч, немагчымага. Вы ўпэўніцеся ў гэтым, наведаўшы курс, прысвечаны адной з найвялікшых постацяў беларускай літаратуры.
Акрамя абмеркавання цікавых фактаў пра жыццё і творчасць Багдановіча, на занятках мы будзем гаварыць пра літаратурны працэс першай чвэрці 20-га ст., пра яго тых дзеячоў (В. Ластоўскі, браты А. і І. Луцкевіч, А. Паўловіч, З. Бядуля, З. Верас, В. Лявіцкая і многія іншыя), з кім сустракаўся наш герой.
Заняткі будуць цікавыя старшакласнікам, студэнтам і ўвогуле аматарам беларускай літаратуры любога ўзросту.
На анлайн лекцыях удзельнікі даведаюцца новыя цікавыя факты пра Максіма Багдановіча і той час у якім ён жыў.
Выкладчык стварае свае анлайн заняткі, як цікавыя, захапляльныя монаспектаклі.
Разам з тым, тут будзе шмат карыснай дакументальнай інфармацыі, якая пададзена не суха, а займальна, імпэтна, артыстычна. Максім Багдановіч паказаны не іконай, а жывым чалавекам, блізкім нам.
Выкладчык – Васіль Дранько-Майсюк – культуролаг, даследчык літаратуры, сцэнарыст, педагог, радыёвядучы, публіцыст, тэатральны рэжысёр і актор, пісьменнік, аўтар некалькіх кніг (“Таямніцы нашага садка”, 2018; “Каток-пестунок”, 2023).
Заняткі праходзяць па-беларуску.