Францыск Скарына — мецэнат, асветнік, выбітны дзеяч, якога ведае кожны беларус і кожная беларуска. Больш за тое – Францыск Скарына паўплываў таксама на ўвесь Еўрапейскі свет у эпоху Адраджэння.
Тым не менш, у гісторыі ён застаецца для нас загадкавай персонай. З цікавымі фактамі з жыцця Першадрукара студэнтаў Віртуальнага Універсітэту знаёміў Аляксандр Паршанкоў.
Прычын таго, што пра Скарыну вядома не так ужо і шмат спраўджаных фактаў шмат: сціплыя гістарычныя крыніцы, розныя дадзеныя з гэтых крыніц і г.д. Але час ад часу даследчыкі знаходзяць новыя матэрыялы, кнігі і дакументы сучаснікаў пра Францыска Скарыну, што дазваляе больш падрабязна даведацца пра жыццё гэтай выбітнай асобы.
Што сёння дакладна вядома пра Францыска Скарыну?
Ён нарадзіўся ў Полацку. Паступіў у Ягелонскі Універсітэт у 1505 годзе і паспяхова скочыў яго. У 1517 стаў доктарам медыцыны ў Падуі (Італія).
Першую кнігу надрукаваў у Празе. Сам Скарына быў каталіком, а кнігі выдаваў для праваслаўных.
Шмат падарожнічаў.
Працаваў садоўнікам у Фердынанда І у Італіі. Ведаем, хто быў яго бацька, брат, жонка. Захаваліся звесткі пра дзяцей. Таксама Францыск Скарына сядзеў у турме ў Познані. Памёр не пазней за 1551 год. Нашчадкі Скарыны працягвалі жыццё ў Чэхіі.
У якіх крыніцах можна больш падрабязней пазнаёміцца з першадрукаром ВКЛ?
- Кніга Георгія Галенчанкі “Францыск Скарына — Беларускі і Усходнеславянскі першадрукар ”, якая агулам распавядае пра жыццё Францыска Скарыны, якія на сённяшні момант вядомы і пацверджаны гістарычнымі крыніцамі.
- Ілля Лямешкін “Партрэт Францыска Скарыны”. Найцікавейшая кніга, у якой апісаны існуючыя выявы першадрукара, іх адметнасці і прысутнасць у агульным гістарычным кантэксце.
- Лабараторыя скарыназнаўства — выбітны рэсурс, на якім збіраюць электронныя і лічбавыя крыніцы ведаў пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны.
- Тым, у каго не хапае часу на кнігі, прапануем дакументальныя фільмы — “Сад Скарыны” Серягея Харэўскага і Аляксандра Матафонава, “Camino de Skaryna. Усе дарогі вядуць у Вільню”.
А вось якія водгукі пакінулі некаторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы курса:
Амаль уся інфармацыя была новая для мяне, цікавая і сапраўды карысная. Выкладчык не толькі пашырыў мае веды пра нашага славутага земляка, але і падказаў, у якіх крыніцах можна даведацца яшчэ больш.
Дзякуй за магчымасць больш пазнаць пра Ф. Скарыну. Мне, як палачанцы, гэта было вельмі карысна
Узнала много новых сведений, посмотрела интересный фильм “Camino de Sharyna”, c удовольствием почитаю некоторые, из предложенных книг, спасибо!
Дзякуем, што былі з намі на курсе!
Пераглядзець заняткі, каб атрымаць больш цікаваць інфармацыі пра Францыска Скарыну, можна на нашым YouTube-канале.
17 красавіка 2024