Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Чаму польскі ўрад прымае такія рашэнні адносна Беларусі і яе грамадзян, што чакае беларускіх імігрантаў у Польшчы, ці пагоршыцца стаўленне да беларусаў — гэтая і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі чарговага курса ў Віртуальным Універсітэце, які правёў магістрант Варшаўскага Універсітэта Макс Кохан.

Агулам адносіны Польшчы да Беларусі з’яўляюцца часткай гэтак званай “усходняй палітыкі”. 

Усходняя палітыка Польшчы мае некалькі вымярэнняў:

  • Геаграфічны падыход. У Польскім урадзе два дэпартаменты: еўрапейскай і ўсходняй палітыкі, якая рэгулюе адносіны з краінамі, якія знаходзяцца на Усходзе (Беларусь, Грузія і інш.).
  • Гісторыка-трансфармацыйны падыход да ўсходняй палітыкі датычыцца тых дзяржаў, якія атрымалі незалежнасць пасля распаду СССР.
  • Культурна-цывілізацыйны падыход да ўсходняй палітыкі вывучае вытокі краіны, а беларусы і палякі працяглы час былі ў адной дзяржаве.

Палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі мае свае карэнні з часоў Пястаў. Ідэя Польшчы Пястаў палягала на тым, што каралеўства было часткай заходняга свету і павінна было развівацца па гэтых законах. У сваю чаргу  Польшча Ягелонаў мела ўсходнія інтарэсы. 

Разыходжанні ў бачанні палітыкі адносна беларускіх земляў адбываліся і ў час спробаў аднаўлення Рэчы Паспалітай.

Разгляд сучаснай палітыкі Польшчы праз гістарычны кантэкст важны, таму што  дае магчымасць больш глыбока разумець падзеі, якія адбываюцца зараз ва ўзаемадачыненнях паміж двумя краінамі.

Ад ідэі ягелоньскай да дактрыны Гедройца: Беларусь у палітыцы Польшчы

Больш цікавай інфармацыі пра “усходнюю палітыку” Польшчы і іншыя аспекты беларуска-польскіх дачыненняў глядзіце ў запісе лекцыі.

Шукайце на нашым YouTube-канале запісы іншых заняткаў.

Запісвайцеся таксама на нашыя новыя курсы:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі