Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Анонс

Занятак скончыўся Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску? На што трэба будзе звярнуць увагу, каб ваша прадукцыя была вышэйшага эка-стандарту? Як яе можна рэалізоўваць і смачна гатаваць паводле традыцыйных тэхналогій?

Мікола Матрунчык

Занятак скончыўся Клімат змяняецца. А мы?

Клімат змяняецца. А мы?

Адкуль пачынаецца клопат пра навакольнае асяроддзе: з кожнага і кожнай з нас! Прыродныя працэсы на працягу мільёнаў гадоў змянялі воблік нашай планеты, а зараз менавіта мы больш уплываем на гэтыя працэсы. Што такое клімат і чаму ён ніколі не быў стабільным? Якія фактары ўплываюць на кліматычныя ваганні? Як вылічыць асабісты ўнёсак у планетарныя змены?

Уладзімір Зуеў

Занятак скончыўся Пермакультура як філасофія і лад жыцця на вёсцы

Пермакультура як філасофія і лад жыцця на вёсцы

За кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва, эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і з прыязнасцю да навакольнага асяроддзя? Пра гэта ў час заключных у вясновым сезоне Віртуальнага Універсітэту заняткаў распавядзе Мікола Матрунчык. Больш за 20 год ён жыве ў беларускай вёсцы і на ўласным прыкладзе добра знаёмы з усімі нюансамі вядзення вясковай гаспадаркі. […]

Мікола Матрунчык

Занятак скончыўся Устойлівае развіццё: уводзіны

Устойлівае развіццё: уводзіны

Чаму УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ – гэта не толькі “Cool!”, але і адначасова і падмурак для поспеху? Прычым, ва ўсялякіх сферах дзейнасці, часта розных па тэматыцы і па масштабе справах – ад прафесійных да асабістых? Што вымусіла чалавецтва заняцца тэматыкай устойлівасці? Як спалучыць традыцыі і інавацыі? Навошта нам ведаць пра комплекснасць і міждысцыплінарнасць? Чаму мы, людзі, можам […]

Алег Сівагракаў

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Яўген Калач Запісацца

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Алег Сівагракаў Запісацца