Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як выглядала праваслаўная царква ў Беларусі на пачатку мінулага стагоддзя, што турбавала святароў, чаму бунтавалі семінарысты і як была арганізаваная духоўная падтрымка зняволеных. Пра гэтыя і іншыя цікавыя факты ў час першай лекцыі новага сезону Віртуальнага Універсітэту распавядала кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Сілава.

На працягу многіх гадоў яна даследавала гісторыю праваслаўя ў Беларусі і зараз дзеліцца сваімі ведамі і са слухачамі Віртуальнага Універістэта.

Праваслаўная царква ў Беларусі ў пачатку ХХ ст: напярэдадні вялікіх патрасенняў

У час сваіх першых заняткаў, якія адбыліся 21 лютага, Святлана распавяла пра тое, як выглядала канфесійнае жыццё ў Беларусі ў пачатку мінулага стагоддзя, як было арганізаванае кіраванне царквой, дзе і колькі якіх храмаў было ў розных рэгіёнах Беларусі.

Слухачы, якія завіталі на заняткі Святланы, даведаліся сярод іншага, што ўжо ў пачатку стагоддзя праваслаўных святароў хвалявала “павярхоўнасць” многіх вернікаў, а ў грамадстве спела незадаволенасць станам справаў у царкве і стаўленнем асобных святароў да звычайных людзей.

Многія таксама ўпершыню пачулі імёны праваслаўных святароў, якія зрабілі ў той час вялікі ўнёсак у вырашэнне тых альбо іншых праблемаў грамадства, ствараючы першыя цэрквы для людзей з кепскім зрокам, падтрымліваючы людзей, якія трапілі за краты і г.д.

Топ-3 цікавыя факты з першых заняткаў пра праваслаўную царкву ў Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя:

  •  толькі ў пачатку ХХ ст. рознаканфесійныя сем’і (помніце словы з песні Шалкевіча “Яна – праваслаўная, ён – каталік:) атрымалі права самастойна вызначаць, у якую веру будзе ахрышчанае іх дзіця. Дагэтуль такія дзеці аўтаматычна павінны былі хрысціцца толькі ў праваслаўнай царкве.
  •  святары ў Гродзенскай турэмнай царкве атрымлівалі заробак, як працаўнікі турэмнай структуру, так сама дзяржава выплочвала ім грошу на утрыманне турэмнай царквы. Гэтая сумму на той час складала 508 рублёў 90 капеек. У параўнанне за 5 рублёў тады можна было даплыць з порту Адэсы да Палясціны, ці купіць каня.
  • Пасля Указа пра верацярпімасць, выданнага ўрадам Расійскай Імперыі 17 красавіка 1905, 58 тысяч праваслаўных вернікаў перайшлі ў каталіцызм. 

Больш цікавых фактаў шукайце ў запісе гэтых заняткаў.

У час наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (28 лютага) вы даведаецеся пра тое, якія выпрабаванні чакалі праваслаўную царкву ў 20-30 гады мінулага стагоддзя.

Запісацца на гэтыя заняткі можна па гэтай спасылцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі