Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Заняткі вясновага сезону Віртуальнага Універсітэту распачнуцца 20 лютага і будуць працягвацца да канца траўня. Сёлетняя праграма абяцае быць асабліва разнастайнай!

Заяўкі на правядзенне курсаў і асобных выкладаў у гэтым сезоне даслалі больш за 30 чалавек з Беларусі, Польшчы, Літвы, Грэцыі, Нямеччыны, ЗША, Чэхіі, Украіны. Большасць з экспертаў, якія прапанавалі свае паслугі – людзі з вялікім досведам працы ў вышэйшых навучальных установах, праграмах нефармальнай адукацыі.

Тэматыка прапанаваных курсаў уражвае: гісторыя і псіхалогія, здароўе і экалагічны лад жыцця, спорт і ІТ, эканоміка і фота, акторскае майстэрства і філатэлія, літаратура і ўстойлівае развіццё, гендэрная адчувальнасць і праблемы грамадскага транспарту.

Віртуальны Універсітэт: раскрываем некаторыя “карты” новага сезону

Мы не змаглі ўключыць ўсе заяўленыя тэмы ў расклад заняткаў гэтага сезона, але і так кожны ахвотны знойдзе нешта на свой густ.

Папярэдні расклад заняткаў будзе апублікаваны ўжо ў хуткім часе. А неўзабаве стартуе і набор на першыя курсы і заняткі Віртуальнага Універсітэта.

Сачыце за нашымі публікацыямі на сайце і ў сацыяльных сетках!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі