Як узнікла візуалізацыя дадзеных, навошта яна патрэбна і з дапамогай якіх інструмантаў можна візуалізаваць лічбы і факты – гэтым пытанням былі прысвечаныя чарговыя заняткі Віртуальнага Універсітэту, якія правяла Аліна Радачынская.
У аснове візуалізацыі ляжыць аналіз дадзеных. Не варта палохацца гэтага тэрміну, бо такім аналізам мы займаемся штодня: калі параўноўваем кошты на харчаванне, ацэньваем памер аплаты за камунальныя паслугі альбо інтэрнэт і г.д.
Калі мы хочам лепш зразумець рознага кшталту дадзеныя, дапамагчы разабрацца ў іх іншым людзям, то тут на дапамогу прыйдуць розныя карысныя інструманты візуалізацыі, гаворка пра якія ійшла на занятках.
З іх дапамогай можна ствараць табліцы, графікі, дадаткі, апытанні і яшчэ шмат чаго іншага! Пераканайцеся ў гэтым, перагледзіўшы запіс заняткаў Аліны на нашым YouTube-канале.
Пакуль жа трымайце падказкі пра тое, з чаго пачаць, а таксама спасылкі на тры сервісы, якія дапамогуць вам візуалізаваць свае ідэі і лічбы!
З чаго пачаць?
- ідэя (што вы хочаце візуалізаваць, для каго, як?)
- пошук і падрыўтоўка дадзеных (дзе я знайду патрэбную інфармацыю (лічбы, іншыя дадзеныя)
- сторытэлінг (як будзе выглядаць мая гісторыя, з якіх частак яна будзе складацца?)
- візуалізацыя (з дапамогай якіх сервісах я візуалізую свае дадзеныя?)
- афармленне (як будзе выглядаць дызайн маіх дадзеных?)
- прасоўванне (якім чынам маю візуалізацыю ўбачыць мэтавая аўдыторыя?)
Карысныя бясплатныя сервісы для візуалізацыі:
Datawrapper – карысны сервіс, які дапаможа вам без спецыяльных ведаў у праграмаванні стварыць якасныя дыяграмы, графікі, інтэрактыўныя мапы.
Flourish – неверагодны па наборы розных інструмантаў візуалізацыі сервіс, з дапамогай якога вы дакладна створыце ўсё, што вам трэба!
Canva – тут вы знойдзеце процьму шаблонаў для стварэння інфаграфікі, відэа, прэзентацыі, праграм мерапрыемстваў, допісаў у сацыяльных сетках і г.д.
04 сакавіка 2024