Амаль любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту пры пэўнай настойлівасці, разуменні як-што працуе і хто за-што адказвае, гатоўнасці пачакаць, можна вырашыць у самых складаных выпадках за год. Наведайце нашыя заняткі і пераканайцеся ў гэтым!
Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё - гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?
Ежедневно нас окружает вихрь экономической информации: инфляция, ВВП, экспорт, курсы валют. Чтобы расшифровать этот код событий, давайте вместе разберемся в том, что скрывается за понятием "современная экономика". Именно этому вопросу и будут посвящены две наши лекции.
Нават калі вы не плануеце станавіцца акторамі, граць у кіно і тэатры, заняткі курса Паўла Гарадніцкага будуць дакладна карыснымі для вас! Вы зможаце пракачаць свае аратарскія здольнасці, стаць больш разняволенымі і ўпэўненымі ў камунікацыі з іншымі людзьмі, навучыцеся імправізаваць і выкарыстоўваць сваю фантазію.
Пэўныя нормы, каштоўнасці, прадпісанні і традыцыі ў грамадстве часта задаюць даволі строгія і вузкія рамкі для людзей, якія маюць розныя характарыстыкі і ідэнтычнасці. Чым больш несвабоднае і недэмакратычнае грамадства, тым больш у ім абмежаванняў, стэрэатыпаў і перадузятасці. Асабліва ў дачыненні да тых людзей, хто належыць да такіх сацыяльна-уразлівых груп, як, напрыклад, жанчыны ці ЛГБТК+.
Вельмі цяжка патрапіць у скуру другога чалавека. Але як тады нам яго зразумець? Шмат хто спрабуе адказаць на гэтае пытанне. Так і у глабальнай палітыцы - каб зразумець чаму некаторыя краіны паступаюць тым ці іншым спосабам, трэба пагладзець на рэчаіснасць з іх боку.
Імя Францыска Скарыны вядомае кожнаму беларусу і займае месца нумар адзін у нашай культуры. З імём Скарыны беларусы пачыналі будаванне сваёй дзяржавы на сучасным этапе, ён быў выяўлены на паштовых марках БНР. Але як шмат мы насамрэч ведаем пра гэтую Постаць нашай гісторыі?
Даўгачаканае падарожжа, першы пацалунак, страта чагосьці вартаснага, раніца нядзелі і смак блінцоў з кухні… Сітуацыі могуць быць розныя, людзі, адпаведна, таксама розныя, час, месца і, нарэшце, ЭМОЦЫІ ўзнікаюць розныя. Дык што ж, час прыняць той факт, што эмоцыі – гэта важная частка кожнага з нас і мы можам несці адказнасць за нашыя рэакцыі і ўчынкі.