Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Шматлікія значныя моманты з гісторыі Беларусі савецкія гісторыі, пад ціскам пануючай камуністычнай ідэалогіі, вымушаны былі замоўчваць або падаваць у негатыўнай афарбоўцы. 

Калі Беларусь стала незалежнай – гістарычная навука зазіхацела нацыянальнымі фарбамі, а яе даследчыкі выявілі шмат белых плямаў у дадзенай навуцы. 

З гэтага курсу, які правеў Аляксей Кайрыс, слухачы даведаліся  пра галоўныя гістарычныя падзеі з беларускай гісторыі, больш глыбока пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі, якія ўплывалі сваёй дзейнасцю на развіццё будучыні і пакінулі ў гісторыі свой значны след. 

Глядзіце запісы заняткаў ніжэй:

Мэтай працы Віртуальнага Універсітэту Залатога Веку з’яўляецца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, карысных для жыцця ў сучасным грамадстве, спрыянне самарэалізацыі сталых людзей.

Віртуальны ўніверсітэт заснаваны сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

У кастрычніку 2020 г. Віртуальны Універсітэт Залатога Веку быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга Партнёрства, а таксама Расіі.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі