Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Магістр гістарычных навук Аляксей Кайрыс 8 снежня правёў лекцыю “Гродзенскі крыміналітэт у 19 стагоддзі: гвалты, дзебошы, рабаўніцтвы і прастытуцыя”.

Лектар распавёў пра гучныя крымінальныя справы таго часу: забойствы, хабарніцтва, рабаванні і шмат іншых.

На курсе "Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы" адбыўся трэці занятак

Акрамя таго, слухачы і слухачкі даведаліся некаторыя цікавыя факты пра жыццё ў 19-м стагоддзі.

Напрыклад, у кожным горадзе існавалі так званыя “небяспечныя вуліцы”, дзе было няварта з’яўляцца ўвечары. Там працавалі кішэннікі. А публічныя дамы і занятак прастытуцыяй былі афіцыйнымі.

Таксама цікава, што ў часы Расейскай Імперыі самагубства лічылася злачынствам.

Аляксей распавёў і пра мясцовых крымінальных аўтарытэтаў. Напрыклад, шайка Элія Хана і Брушневіч з гарачкай. Яны займаліся рабаўніцтвам, падпалам хат, збіццём гараджан.

У той жа час, за свае злачынствы людзі падвяргаліся жорсткім катаванням.

На курсе "Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы" адбыўся трэці занятак

Прафесія ката была вельмі запатрабаваная і аплочваемая, але вельмі ганебная ў грамадстве. Нават на рынку прадаўцы не бралі грошы ў ката з рук.

Каб даведацца яшчэ больш цікавых факта пра крымінальнае жыццё, прапануем паглядзець запіс занятку!

Апошняя лекцыя з курса “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы, працэсы” адбудзецца 15 снежня. Яе тэмай стунуць тры паўстанні нашчадкаў Рэчы Паспалітай: 1794, 1830 і 1863.

Каб далучыцца да занятку неабходна запоўніць невялікую анкету па спасылцы.

Чытайце таксама:

Гродзенскі стары замак: тады і цяпер

Што і як святкавалі нашыя продкі?

Запрашаем на курс “Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы і працэсы.”