Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” можа кожны – калі вам ёсць што распавесці і ёсць чаму навучыць іншых.

“Віртуальны Універсітэт” – гэта адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.

Шосты сезон “Віртуальнага Універсітэту” пачынаем з кастрычніка 2023 года. 

Заняткі праходзяць у фармаце online. Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.

Праз ZOOM да вашых заняткаў, лекцыі або майстар-класаў далучаюцца зацікаўленыя слухачы і слухачкі.

Тэмы заняткаў могуць быць самыя розныя: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!

Калі ў вас ёсць сумневы, ці прапанаваная вамі тэма будзе цікавай для слухачоў нашага Універсітэту – напішыце сюды universityonline.hrodna@gmail.com і мы разам узгоднім, як можа гучаць прапанаваная вамі тэма.

Пасля апрацоўкі анкет і ўзгаднення тэмы мы дапаможам распрацаваць план вашых заняткаў і падабраць найбольш удалы фармат навучання.

Запоўніце анкету па гэтай спасылцы да 10 верасня  і мы з вамі звяжамся ў хуткім часе!

Да сустрэчы!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі