Сучасная эканоміка, як і шмат якія іншыя навукі, развіваецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі навукамі. Вынікам такога супрацоўніцтва з’яўляецца актыўнае развіццё розных кірункаў у эканоміцы: зялёнае, срэбнае, паводзінавае.
Што такое паводзінавая эканоміка, і якія дзве важныя навукі яна ў сабе аб’яднала? Чаму тэрмін зялёная эканоміка так папулярны ў апошнія некалькі гадоў? Як сталенне насельніцтва ў Беларусі і ўва ўсім свеце ўплывае на эканоміку і змяняе яе?
Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Аляксандра Малярэнкі ў Віртуальным універсітэце.
Аляксандр Малярэнка
Эксперт па знешнеэканамічнай дзейнасці, аналізе дадзеных і трансфармацыйных працэсах у эканоміцы. Працуе з асноўнымі СМІ ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі і рэгулярна выступае на міжнародных канферэнцыях. З 2017 года вядзе актыўную працу ў праектах зялёнай эканомікі і павышэння фінансавай пісьменнасці.
Мы разбяром сучасныя кейсы і эксперыменты з галіны паводзінавай эканомікі, што дазволіць лепш зразумець, як эмоцыі і прадузятасці змяняюць рынак і сучасную эканоміку, а разам з ёй і эканоміку Беларусі.
Разгледзім «зялёныя» праекты і ініцыятывы, якія ўжо змяняюць эканоміку і грамадства. Абмяркуем, якія рашэнні дапамогуць грамадству і бізнесу падрыхтавацца да сталення эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі.
Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца сусветнай і беларускай эканомікай.
Мова правядзення заняткаў: руская
Калі?
28 і 30 кастрычніка і 1 лістапада ў 19.00 па менскім часе (18.00 па Варшаве).
Дзе?
Zoom. Спасылка будзе дасланая на электронную пошту тых, хто заявіцца на ўдзел у занятках.
Як заявіцца? Запоўніце да 27 кастрычніка форму заяўкі, пазначыўшы ў ёй актуальны адрас сваёй электроннай пошты.
18 кастрычніка 2024