Паводле дадзеных ААН, 2/3 насельніцтва да 2050 г. будзе жыць у гарадах. Сіці-фермер – гэта новая захапляльная плынь, якая дапамагае вырашыць праблемы з экалогіяй у вялікіх гарадах і забяспечыць іх жыхароў свежымі прадуктамі харчавання. Адным з накірункаў такога гарадскога фермерства з’яўляецца вырошчванне мікразеляніны.
Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны?
Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.
Калі: 21 лістапада ў 19.00 па мінскім часе.
Яўген Калач
Кіраўнік анлайн-школы “Сіці-фермер”, створанай ў межах сацыяльна-калагічнага пілотнага праекта “Інклюзіўны фермер”. Практыкуючы сіці-фермер, эколаг.
Мікразеляніна круглы год ці гарод на падваконні – гэты занятак для тых, хто не жадае мірыцца з кароткім летнім сезонам і хоча гадаваць мікразеляніну і травы круглы год, незалежна ад дзівосаў прыроды.
Усе ахвотныя змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па вырошчванні мікразеляніны пасля лекцыі.
Запішыся!
Чакаем вашых заявак да 20 лістапада. Усе, хто запоўніць форму заяўкі, атрымаюць на сваю электронную почту спасылку, праз якую можна далучыцца да заняткаў.
07 лістапада 2024