Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці? 

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце.

Вы зразумееце, чаму фемінітывы і інклюзіўная мова з’яўляюцца адлюстраваннем не толькі сучасных працэсаў у грамадстве, але і беларускай культурнай традыцыі і ідэнтычнасці. 

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Дар’я Трафімава

Філалагіня, пісьменніца, выкладчыца, феміністка.

Мы разгледзім таксама прыклады ўжывання фемінітываў у класічных мастацкіх творах і сучасных медыя.

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай мовы і яе сучаснымі трэндамі, а таксама пытннямі гендэрнай роўнасці.

Калі: 28 лістапада. Пачатак у 19.00 па Мінску.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 27 лістапада.

Запішыся!

Спасылка на Zoom будзе дасланая на электронную пошту, пазначаную ў заяўцы.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі