Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Дзесяць заняткаў, дзесяць розных, але вельмі цікавых выкладчыкаў і выкладчыц з розных краін, разнастайная тэматыка, зручны час заняткаў.

Глядзіце папярэдні расклад нашых заняткаў на кастрычнік-лістапад 2026 г.

Віртуальны ўніверсітэт · IFAE

Расклад заняткаў

Кастрычнік — лістапад 2026 · аўторкі і чацьвяргі, 20:00 па беларускім часе

20 кас · аўт
Не толькі пра піва: найкарацейшая гісторыя Чэхіі
Аляксандр Паршанкоў
22 кас · чц
Нечаканы Менск 100-гадовай даўніны вачыма мастака Якуба Кругера (1869–1940)
Васіль Дранько-Майсюк
27 кас · аўт
Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага памочніка
Аляксандр Малярэнка
29 кас · чц
Што б такое з’есці, каб схуднець пасьля 50? Харчаваньне, рух і клопат пра сябе
Ганна Герасімава
3 ліс · аўт
Тэатар як спосаб камунікацыі
Павел Гарадніцкі
5 ліс · чц
Каву — у справу! Як карысна выкарыстаць кававую гушчу, а не ператвараць яе ў адыходы?
Уладзімір Зуеў
10 ліс · аўт
Пошук працы: мы выбіраем — нас (не) выбіраюць. У чым справа?
Крысьціна Вітушка
12 ліс · чц
Формулы ўплыву: як кіраваць уражаньнем, якое вы робіце
Аксана Князева
17 ліс · аўт
Нябачныя правілы нашага жыцьця: ад абмежаваньняў да магчымасьцяў
Наталля Руселік
19 ліс · чц
Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфэктыўнае вывучэньне моваў

Заняткі будуць распачынацца ў 20.00 па беларускім часе.

Спасылкі на заняткі будуць з’яўляцца пад анонсамі кожнага занятку, якія пачнуць публікавацца ўжо неўзабаве.

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі