Што натхніла хлопчыка Уладзіміра, які нарадзіўся ў цалкам рускамоўнай сям’і стаць нацыянальна свядомым чалавекам? Як яму ўдавалася падманваць цэнзуру і пісаць пра несвабоднае жыццё ўсё, што ён думае і як гэта праходзіла ў друк? Чаму Уладзімір Сямёнавіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам?
Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным універсітэце.
Калі: 12, 14 і 19 лістапада
Васіль Дранько-Майсюк
Выкладчык (працуе як у беларускіх варшаўскіх школках, так і анлайн, выкладае беларускую літаратуру, беларускую мову, культуралогію, гісторыю мастацтваў, акторскае майстэрства як для малых так і для дарослых. Піша п’есы (адна з такіх п’ес “Пясняр”, прысвечаная Уладзіміру Мулявіну, ідзе на сцэне НАДТ імя Горкага). Піша сцэнары пра нашых культурніцкіх дзеячоў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі (культуролаг і рэжысёр драмы. Ставіць спектаклі ды іграю ў іх, як акцёр. Маю ўласны ютуб канал, дзе распавядае пра выбітных айчынных дзеячоў.

Запішыся!
Мы дастаткова глыбока пагаворым пра той час, у якім жыў пісьменнік, раскажам (пры дапамозе цікавых, насычаных дакументамі, прэзентацый) што адбывалася ў нашай культуры ў тыя часы, як працавала цэнзура, як самыя розныя крытыкі нападалі на Караткевіча альбо наадварот – падтрымлівалі яго, якія ўвогуле адбываліся культурніцкія працэсы ў часы, калі жыў наш класік і як гэта ўплывала на яго творчасць.
Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца і захапляецца беларускай літаратурай і культурай.
07 лістапада 2024